WWW.LI.I-DOCX.RU
БЕСПЛАТНАЯ  ИНТЕРНЕТ  БИБЛИОТЕКА - Различные ресурсы
 

«Мне цікава распрацоўваць сцэнарыі ўрокаў. Гэта праца, якая мае канкрэтны вынік, які можна “патрымаць у руках”, можна выкарыстаць для дзейнасці. Дадзены сцэнарый урока ...»

Мне цікава распрацоўваць сцэнарыі ўрокаў. Гэта праца, якая мае канкрэтны вынік, які можна “патрымаць у руках”, можна выкарыстаць для дзейнасці.

Дадзены сцэнарый урока спалучае метады АА, актыўныя і інтэрактыўныя прыёмы, самастойную, часткова-даследчую форму дзейнасці вучняў, працу з навучальнай і дадатковай літаратурай. Значная ўвага надаецца развіццю лагічнага мыслення вучняў.

Цяжкасцей пры выкананні сцэнарыя ўрока быць не павінна калі настаўнік і раней выкарыстоўваў дадзеныя прыёмы. Калі не, то вучням можа быць складана аналізаваць, разважаць, параўноўваць.

Францыск Скарына – усходнеславянскі і беларускі гуманіст і асветнік

(урок гісторыі Беларусі ў 7 класе)

Мэта ўрока: забяспечыць засваенне сістэмы ведаў пра погляды і дзейнасць Францыска Скарыны як першадрукара, гуманіста, асветніка.

Задачы:

- садзейнічаць развіццю ўменняў самастойнай працы з вучэбным матэрыялам і сістэматызацыі ведаў, развіццю аналітычных уменняў;

- ствараць умовы для выхавання патрыятычных пачуццяў вучняў і паважлівага стаўлення да гуманістычных каштоўнасцей.

Мэты на мове вучняў:

у канцы урока мы адкажам на пытанне: “Ці можам мы назваць нашага суайчынніка Францыска Скарыну гуманістам?”;

мы параўнаем погляды еўрапейскіх гуманістаў і погляды Скарыны;

мы паспрабуем зразумець, чаму Францыска Скарыну называюць гуманістам і першадрукаром.

Тып урока: урок вывучэння новых ведаў.

Абсталяванне: вучэбны дапаможнік “Гісторыя Беларусі” 7 клас, мультымедыйная прэзентацыя “Францыск Скарына”, дыдактычны матэрыял.

НаШтоБуЗу да ўрока:

1. ведаць погляды Скарыны, умець тлумачыць іх;

2. умець параўноўваць погляды і дзейнасць еўрапейкіх гуманістаў з поглядамі і дзейнасцю Скарыны;

3. разумець, у чым заслуга дзейнасці Скарыны;

4. ведаць не менш за 4 доказы таго, што Скарына з’яўляецца еўрапейскім гуманістам.

Сцэнарый урока

1 этап. Матывацыйна-мэтавы этап (да 4 хвілін)

Настаўнік. Хачу прапанаваць вам радок тэрмінаў: Старажытная Грэцыя, чалавек, асоба, Старажытны Рым, свецкі характар культуры, антычнасць, росквіт мастацтва, гуманізм, Італія, развіццё навуковых ведаў. Якім агульным паняццем можна аб’яднаць гэтыя тэрміны?

Меркаваны адказ. Культура Адраджэння.

Настаўнік. Давайце ўспомнім з курса сусветнай гісторыі асноўныя еўрапейскія гуманістычныя каштоўнасці. Папрацуйце ў парах.

Меркаваны адказ: патрыятызм, адзінства народа, справядлівыя і дасканалыя законы, маральнае і духоўнае развіццё чалавека, цікавасць да антычных каштоўнасцей, павага да працы, павага да навуковых ведаў.

Настаўнік. Яскравым прадстаўніком эпохі Адраджэння на Беларусі быў Францыск Скарына, які прысвяціў сваё жыццё кнігавыдавецкай дзейнасці. І гэты факт вядомы ўсім. Але ці можам мы назваць нашага суайчынніка Францыска Скарыну гуманістам? (Прыём “Ключавое пытанне”)

Прапаную вам прачытаць словы Скарыны:

Веруй в Бога единого!

А не бери надармо имени его!

Помни дни светые святити!

Отца и матку чтити!

Не забивай ни едина!

И не делай греху блудна!

Гэта інтэрпрэтацыя біблейскіх запаветаў, аднак гэта словы Скарыны. Ведаючы, што еўрапейскія гуманісты выступалі з крытыкай царквы, як феадальнага інстытута, ці можам мы ставіць Скарыну ў шэраг з еўрапейскімі гуманістамі? Выкажыце свае меркаванні.

Вучні выказваюць гіпотэзы.

2 этап. Этап актуалізацыі суб’ектнага вопыту вучняў (да 7 хвілін)

Настаўнік. З прапанаваных на слайдзе рыс культуры Адраджэння выберыце тыя, якія былі характэрнымі для беларускага Адраджэння.

пошук шляхоў удасканалення грамадства;

уяўленне пра чалавека як пра вышэйшую каштоўнасць;

мецэнацтва;

развіццё літаратуры і мастацтва;

развіццё кнігадрукавання;

імкненне да ўнутранага самаўдасканалення;

фарміраванне свецкай культуры;

цесная сувязь з еўрапейскай культурай;

цэнтрамі культуры становяцца палацы магнатаў;

эпоха Адраджэння супала з рэфармацыйным рухам.

Меркаваны адказ. Усе гэтыя рысы характэрныя для беларускага Адраджэння.

Настаўнік. Што адрознівала беларускі Рэнесанс ад еўрапейскага? Прыём “Пошук адказу ў парах”.

Меркаваны адказ. Рэнесанс на беларускіх землях пачаўся пазней, чым ў Еўропе, нагадваў “Паўночны Рэнесанс”. Ініцыятарамі беларускага Адраджэння сталі магнаты, якія стараліся пакінуць пасля сябе добрую памяць. Магнаты выводзілі свой радавод са старажытных часоў, імкнучыся даказаць старажытнасць паходжання. Распаўсюджванне “сармацкага партрэта” ў мастацтве, спалучэнне готыкі і Рэнесансу ў архітэктуры, цэнтрамі культуры становяцца палацы магнатаў.

Настаўнік. Што мы павінны ведаць пра Францыска Скарыну, каб адказаць на пытанне: “Ці можам мы назваць нашага суайчынніка Францыска Скарыну гуманістам?”. Прыём “Не падымаем рукі”.

Меркаваны адказ. Мы павінны ведаць, чым займаўся Францыск Скарына, пра што думаў, якія меў погляды на грамадскае жыццё.

Настаўнік. Як мы павінны дзейнічаць? Давайце распрацуем алгарытм нашых далейшых дзеянняў. Прапануйце варыянты.

Меркаваны адказ. Мы павінны:

1. даведацца пра дзейнасць Францыска Скарыны;

2. высветліць сутнасць яго поглядаў і думак;

3. параўнаць дзейнасць і погляды еўрапейскіх гуманістаў з дзейнасцю і поглядамі Францыска Скарыны;

4. прааналізаваць атрыманыя вынікі і зрабіць выснову пра заслугі Францыска Скарыны.

3 этап. Аперацыйна-пазнавальны этап (да 21 хвілін)

Настаўнік. Працуем у адпаведнасці са складзеным алгарытмам. Наступная наша праца будзе здяйсняцца ў трох групах. Групы атрымаюць заданні. Вынікі сваёй працы вы павінны занесці ў адпаведны слупок табліцы “Погляды і дзейнасць Францыска Скарыны” і прадставіць класу праз 15 хвілін. Функцыі ўнутры групы размяркуйце самастойна.

Табліца 1. Погляды і дзейнасць Францыска Скарыны

Дзейнасць Скарыны Погляды Скарыны Пацвярджэнне поглядаў у гістарычных дакументах

1 група. “Дзейнасць Скарыны”. Прачытайце пункт 1, 2 § 27, вылучыце асноўныя віды дзейнасці Францыска Скарыны, якія садзейнічалі распаўсюджанню культуры Адраджэння. Вынікі дзейнасці занясіце ў першы слупок табліцы.

2 група. “Погляды Скарыны”. Прачытайце пункт 2, 3 § 27, вылучыце асноўныя ідэі і погляды Скарыны. Вынікі дзейнасці занясіце ў другі слупок табліцы.

3 група. “Пацвярджэнне поглядаў у гістарычных дакументах”. Прачытайце дадатковы матэрыял, звесткі на стр. 142 падручніка. Вылучыце галоўныя ідэі Скарыны. Коратка запішыце ўрыўкі выказванняў Скарыны ў трэці слупок табліцы.

Настаўнік. Прадстаўляем вынікі сваёй працы. Прадстаўнікі кожнай групы прэзентуюць свой варыянт. Усе разам параўноўваем варыянт групы з узорам на слайдзе і заносім вынік у табліцу.

Меркаваны адказ.

Табліца 1. Погляды і дзейнасць Францыска Скарыны

Дзейнасць Скарыны Погляды Скарыны Падцверджанне поглядаў у гістарычных дакументах

1.Кнігавыдавецкая дзейнасць:

- 1517 г. – выданне першай кнігі “Псалтыр” у Празе;

- 22 пражскія выданні;

- 1522 г. – выданне ў Вільні “Малой падарожнай кніжыцы”;

- 1525 г. – выданне ў Вільні кнігі “Апостал”.

2. Арганізацыя друкарні і кнігавыдавецтва ў Вільні.

3. Спробы распаўсюджваць свае кнігі па-за межамі ВКЛ.

4. Перакладчык, пераклад кананічных тэкстаў на зразумелую мову.

5. Філасофская дзейнасць, аўтар прадмоў і сказанняў.

6. У выданнях змяшчаў звесткі па свецкіх навуках.

7. Мастак, аўтар гравюр і высокамастацкага аздаблення тэкстаў.

8. Удзел ў падрыхтоўцы першага звода законаў ВКЛ – Статута 1529 г.

9. Медык, бліскуча абараніў дыплом доктара медыцынскіх навук 1. Патрыёт, гарачы прыхільнік духоўнага і грамадскага адзінства народа, хрысціанскіх і агульначалавечых каштоўнасцей.

2. Глыбокая павага да свецкіх навук, да ведаў.

3. Цікавасці да антычнай культуры.

4. Прыхільнасць да ідэі справядлівых законаў, заснаваных на натуральным праве.

5. Ідэалам формы кіравання лічыў справядлівую і моцную манархію.

6. Ужыванне народнай гаворкі ў царкоўнаславянскіх тэкстах спрыяла развіццю старабеларускай мовы

1. “…То чините иным всем, что самому любо ест от иных всех, и того не чинити иным, чего сам не хочеши от иных мети…”

2. “…Тако ж и люди, и где зродилися и ускормлены суть по Бозе, к тому месту великую ласку имають…”.

3. “…И всякому человеку потребна чести, понеже ест зерцало жития нашего, лекарство душевное, потеха всем смутным, они же суть в бедах в немощах положены, надежа истинная…».

4. “Люболите Аритметику, Еже вократце считати учить. Четвертыи книги Моисеевы часто чти”.

5. “(закон) …почтивый, справедливый, можный, потребный, пожиточный …не к пожитку единого человека, но к посполитому доброму написанный”.

6. Богу к Трице единому ко чти и ко славе, Матери его Пречистой Марии к похвале,

Всем небесным силам м святым его к веселию,

Людям посполитым к доброму научению

Настаўнік. Паспрабуйце ў парах злучыць стрэлкамі адпаведныя пункты ў другім і трэцім слупках табліцы: погляды Скарыны і ўрыўкі выказванняў, якія пацвярджаюць гэтыя погляды. Зрабіце вывад па выніках працы.

Меркаваны адказ. Погляды Скарыны маюць пацвярджэнне ў прадмовах Скарыны да надрукаваных кніг.

4 этап. Этап замацавання ведаў (да 4 хвілін)

Настаўнік. Скажыце, якія крокі нашага алгарытму мы ўжо здейснілі?

Меркаваны адказ. Мы высветлілі, чым займаўся Скарына на працягу свайго жыцця, вылучылі яго погляды і знайшлі пацвярджэнне поглядаў у яго выказваннях.

Настаўнік. Як мы будзем працаваць далей?

Меркаваны адказ. Мы павінны параўнаць дзейнасць і погляды еўрапейскіх гуманістаў з дзейнасцю і поглядамі Францыска Скарыны.

Настаўнік. Прапаную абмеркаваць табліцу “Погляды і дзейнасць еўрапейскіх гуманістаў” у сваіх групах. Падкрэсліце тыя пункты, якія на ваш погляд супадаюць з дзейнасцю і поглядамі Францыска Скарыны.

Табліца 2. Погляды і дзейнасць еўрапейскіх гуманістаў

Дзейнасць гуманістаў Погляды гуманістаў

Развівалі навуку, пашыралі навуковыя веды

Права чалавека на шчасце ў зямным жыцці

Вывучалі месца чалавека ў свеце Вера ў бязмежныя магчымасці чалавека, яго розум і волю

Займаліся кнігавыдавецкай дзейнасцю Цікавасць да антычнасці

Адраджалі мастацтва Праслаўлялі прыгажосць чалавека і навакольнага свет

Развівалі літаратуру Узвышалі чалавека і чалавечую прыроду

Займаліся філасофіяй, прапанавалі варыянты больш дасканалага грамадства Набліжалі мастацтва да народа

Займаліся мецэнацтвам Крытыка каталіцкай царквы, прагнасці каталіцкіх святароў

Выступалі за ўдасканаленне грамадскіх адносін

Лічылі, што чалавек здольны і павінен развівацца, удасканальвацца валодаць шырокімі ведамі

Меркаваны адказ.

Дзейнасць гуманістаў Погляды гуманістаў

Развівалі навуку, пашыралі навуковыя веды

Права чалавека на шчасце ў зямным жыцці

Вывучалі месца чалавека ў свеце Вера ў бязмежныя магчымасці чалавека, яго розум і волю

Займаліся кнігавыдавецкай дзейнасцю Цікавасць да антычнасці

Адраджалі мастацтва. Развівалі жывапіс, архітэктуру, скульптуру

Праслаўлялі прыгажосць чалавека і навакольнага свет

Развівалі літаратуру Узвышаюць чалавека і чалавечую прыроду

Займаліся філасофіяй Набліжалі мастацтва да народа

Займаліся мецэнацтвам Крытыка каталіцкай царквы, прагнасці каталіцкіх святароў

Прапанавалі варыянты больш дасканалага грамадства Выступалі за ўдасканалення грамадскіх адносін

Лічылі, што чалавек здольны і павінен развівацца, удасканальвацца валодаць шырокімі ведамі

Настаўнік. Давайце параўнаем 1 і 2 табліцы і зробім вывад: “Ці можам мы назваць нашага суайчынніка Францыска Скарыну еўрапейскім гуманістам?”(Прыём “Ключавое пытанне”).

Меркаваны адказ. Так, мы можам называць Скарыну еўрапейскім гуманістам, таму што яго погляды супадаюць з поглядамі еўрапейскіх гуманістаў. Яго праца і дзейнасць – прыклад служэння грамадству і Айчыне, прыклад уласнага ўдасканалення і развіцця.

Настаўнік. Так, разнапланавасць прафесійных інтарэсаў Скарыны, яго цікавасць да розных старон жыцця ставіць нашага суайчынніка ў адзін шэраг з еўрапейскімі гуманістамі і робіць яго яркай асобай айчыннай гісторыі.

Аднак, можа хто заўважыў супярэчнасць? Які пункт поглядаў еўрапейскіх гуманістаў зусім адсутнічае і не падтрымліваецца Скарынам?

Меркаваны адказ: Адсутнічае крытыка царквы. І нават, наадварот, Скарына друкуе рэлігійныя тэксты. Ён добра разумее, што тэксты Бібліі служылі для тагачасных жыхароў ВКЛ найбольш вядомай і папулярнай крыніцай ведаў.

5 этап. Этап першапачатковай праверкі ведаў (да 5 хвілін)

Настаўнік. Мы падышлі да апошняга пункту нашага алгарытму. Неабходна зрабіць выснову аб тым, у чым заслуга дзейнасці Францыска Скарыны. Я прапаную вам тры сцвярджэнні.

1. Галоўная заслуга дзейнасці Скарыны як першадрукара.

2. Галоўная заслуга дзейнасці Скарыны як гуманіста.

3. Галоўная заслуга дзейнасці Скарыны як асветніка.

Падумайце, якое з гэтых сцвярджэнняў, на ваш погляд, больш адпавядае праўдзе і займіце месца ў класе, дзе размешчаны ліст паперы з дадзеным сцвярджэннем.

Атрымаліся новыя групы. Абмяркуйце свае думкі ў групе на працягу 2 хвілін і прадстаўце важкія аргументы ў абарону сваёй пазіцыі.

Меркаваны адказ. 1. Галоўная заслуга дзейнасці Скарыны як першадрукара таму, што менавіта ён першы сярод усходніх славян выдаў кнігу на беларускай мове, зразумелай для простага народа. Скарына распачаў дзейнасть першай друкарні ў сталіцы ВКЛ Вільні.

2. Галоўная заслуга дзейнасці Скарыны як гуманіста ў тым, што ён клапаціўся пра ўдасканаленне чалавека і грамадства ў цэлым, выступаў у падтрымку гуманістычных поглядаў.

3. Галоўная заслуга дзейнасці Скарыны як асветніка. Дзейнасць Францыска Скарыны садзейнічала пашырэнню пісьменнасці і ведаў у грамадстве. Скарына з’яўляецца пачынальнікам новага разумення патрыятызму: як любові і павагі да сваёй Бацькаўшчыны.

Настаўнік. Дзякую за цікавыя думкі. Але нам трэба зрабіць агульны вывад аб значэнні дзейнасці Францыска Скарыны.

Меркаваны адказ. Заслуга дзейнасці Францыска Скарына заключаецца ў тым, што ён выступае і як першадрукар, і як асветнік, і як гуманіст, як патрыёт, пісьменнік, філосаф, медык, мастак. Мы маем падставы лічыць Скарыну прадстаўніком еўрапейскага Адраджэння.

Настаўнік. Так. Дзейнасць Скарыны аказала ўплыў на пашырэнне свецкіх гуманістычных традыцый у грамадстве. І заслугі нашага суайчынніка не засталіся незаўважанымі. Звернемся да падручніка. Прачытайце матэрыял рубрыкі “Гэта цікава” на стр. 143.

6. Каментарый дамашняга задання, выстаўленне адзнак (2 хвіліны)

Настаўнік. Я прапаноўваю вам творчае дамашняе заданне. Стварыце красворд па тэме ўрока. Аднавіце ў памяці атрыманыя веды пры дапамозе § 27 і табліц, створаных на ўроку. Праверка будзе здяйсняцца згодна з НаШтоБуЗу да ўрока.

7. Рэфлексія (да 3 хвілін)

Настаўнік. Прапаную ўспомніць асноўныя этапы нашай разумовай дзейнасці на ўроку. Як мы думалі, як правяралі нашы гіпотэзы па пытанні: «Ці можнам мы называць Францыска Скарыну еўрапейскім гуманістам?», якія крокі здзяйснялі, для таго, каб прыйсці да высновы?

Меркаваны адказ. Мы стварылі алгарытм нашай працы. Спачатку высвятлялі, чым займаўся Скарына ў жыцці. Потым мы вылучалі яго погляды і шукалі доказы ў яго выказваннях. Затым мы параўноўвалі дзейнасць і погляды Скарыны з дзейнасцю і поглядамі гуманістаў. І ў выніку, стала магчымым зрабіць выснову аб гуманістычным, асветніцкім характары дзейнасці нашага земляка.

Вынікі тэста:

Частка I – 20 балаў

Частка II – 63 бала

Похожие работы:

«Муниципальное бюджетное учреждение дополнительного образования "Детская музыкальная школа п. Редкино"                УТВЕРЖДЕНО приказом № 1/1 от 29.01.2016 г. Директор МБУ ДО "ДМШ п. Редкино" _ С.И. Симанова         Положение о приёмной комиссии1. Общие положения Настоящее положение разработано в соответствии с Уставом МБУ ДО "ДМ...»

«КОНТРОЛЬНО-ИЗМЕРИТЕЛЬНЫЕ МАТЕРИАЛЫПО КУЛЬТУРЕ РЕЧИ 8 класс Тестовая контрольная работа за первое полугодие ВАРИАНТ № 1. 1.   Отметьте слово с ударением на первом слоге.            А) ДО-ГО-ВОР                                           В) И-СКРА           Б) ГНА-Л...»

«"УТВЕРЖДАЮ" Президент Лиги каратэ Сибири и Дальнего востока _Ю. Г. Дроздов " СОГЛАСОВАНО" Начальник Управления культуры спорта и молодежной политики _ И.Н. Сагайдак " СОГЛАСОВАНО" Президент Федерации каратэ г. Кемерово _ В.Б. Башкиров " УТВЕРЖДАЮ" Президент...»

«МУНИЦИПАЛЬНОЕ ОБРАЗОВАНИЕ "СМОЛЕНСКИЙ РАЙОН" СМОЛЕНСКОЙ ОБЛАСТИ" ТЕРРИТОРИЯ РАЗВИТИЯ ТУРИЗМА Муниципальное образование "Смоленский район" Смоленской области расположено в центральной части Смоленской области. Грани...»

«ЛЮДИНА ПОЧИНАЄТЬСЯ З ДОБРА Мета: поглибити знання учнів про чуйність і доброту до дорослих і товаришів;формувати моральні уявлення і почуття; збагачувати мову учнів новими словами; розвивати вміння узагальнювати і висловлювати свої думки; вчити жити в суспільстві;сприяти вихованню бажання творити добро; вихов...»

«Утверждаю Директор Тверского областного Дома народного творчества _Е.Г. Марина "" 2016 г. Согласовано Председатель Комитета по делам культуры Тверской области Е.В. Шевченко " " 2016 г. План работы Тверского областног...»

«ВИХОВНИЙ ЗАХІД "Толерантність врятує світ" Мета: спонукати дитину до роздумів про унікальність та цінність людей, свою власну; створити ситуацію, в якій одна дитина змінила б думки про рівноцінність інших людей і відчула би близькість з однокласниками; сприяти дотрим...»








 
2017 www.li.i-docx.ru - «Бесплатная электронная библиотека - различные ресурсы»

Материалы этого сайта размещены для ознакомления, все права принадлежат их авторам.
Если Вы не согласны с тем, что Ваш материал размещён на этом сайте, пожалуйста, напишите нам, мы в течении 1-2 рабочих дней удалим его.