WWW.LI.I-DOCX.RU
БЕСПЛАТНАЯ  ИНТЕРНЕТ  БИБЛИОТЕКА - Различные ресурсы
 

«Тэма «Словаўтваральныя нормы»Прачытайце тэкст. Раскажыце, як утвараюцца новыя словы ў беларускай мове, што лічыцца словаўтваральнай нормай. Утварэнне новых лексічных адзінак ...»

Тэма «Словаўтваральныя нормы»Прачытайце тэкст. Раскажыце, як утвараюцца новыя словы ў беларускай мове, што лічыцца словаўтваральнай нормай.

Утварэнне новых лексічных адзінак у мове або ўзнаўленне ў працэсе маўлення тых, што ўжо існуюць, адбываецца паводле пэўных правіл словаўтварэння і на ўзор адпаведных мадэлей. Таму, калі пад літаратурнай нормай разумець прынятыя ў маўленчай практыцы правілы вымаўлення, словазмянення, словаўжывання і г.д., то словаўтваральнай нормай трэба лічыць утварэнне слоў і іх ужыванне ў строгай адпаведнасці з правіламі словаўтварэння, што існуюць у беларускай літаратурнай мове.

Напрыклад, у перыядычным друку сустракаецца слова выступоўца ў значэнні і на ўзор утварэння прамоўца. Аднак, калі прамоўца ўтворана ад назоўніка прамова з дапамогай прадуктыўнага ў сучаснай беларускай мове суфікса -ц- (а): прамова – прамоў-ц-а, то выступоўца можа быць суаднесена толькі з дзеясловам выступіць (выступаць): выступіць – выступ-оўц-а. А суфікс -оўц-(а) не ўласцівы словаўтваральнай сістэме беларускай мовы.

Як і ўсе літаратурныя нормы, словаўтваральныя нормы могуць мяняцца. Толькі маўленчая практыка вырашае лёс таго ці іншага слова або запазычання, якія не адпавядаюць словаўтваральным сувязям і адносінам, што існуюць у сучаснай літаратурнай мове (Паводле А. Лукашанца).

Вызначце, якія адхіленні ад усталяванай маўленчай практыкі дапушчаны пры ўтварэнні прыведзеных слоў.

Дажджаваты, савёнак, пілотка (у якасці пары пілот ‘мужчына’ – пілотка ‘жанчына”), адміральша, пескавы (ад пясок), культурэнна.



Утварыце ад асноў прыведзеных назоўнікаў і дзеясловаў назоўнікі з дапамогай суфіксаў -ак, -як, -ок, -нік, -ач, -ар, -ыст, -іст, -ун, -ец.

Страляць, выхваляцца, каменціраваць, слухаць, мора, труба, флейта, лес, ласавацца, піяніна, касіць.

-118110626745добр-(ы)

назоўнік, утвораны суфіксальным спосабам –

_______________________

назоўнік, утвораны бяссуфіксным спосабам –

_______________________

прыслоўе, утворанае суфіксальным спосабам –

_______________________

дзеяслоў, утвораны суфіксальным спосабам –

_______________________

дзеяслоў, утвораны прыставачным спосабам –

_______________________

00добр-(ы)

назоўнік, утвораны суфіксальным спосабам –

_______________________

назоўнік, утвораны бяссуфіксным спосабам –

_______________________

прыслоўе, утворанае суфіксальным спосабам –

_______________________

дзеяслоў, утвораны суфіксальным спосабам –

_______________________

дзеяслоў, утвораны прыставачным спосабам –

_______________________

Запоўніце схемы, упісаўшы ў іх словаўтваральна ўзаемазвязаныя словы.

Для даведкі: добра, дабрата (дабрыня), падабрэць, дабро, дабрэць.

-419104688840мяж-(а)

дзеяслоў, утвораны прыставачна-суфіксальным спосабам –

_______________________

дзеепрыметнік, утвораны суфіксальным спосабам –

_______________________

назоўнік, утвораны прыставачна-бяссуфіксным спосабам –

_______________________

назоўнік, утвораны суфіксальным спосабам –

_______________________

прыметнік, утвораны прыставачна-суфіксальным спосабам –

_______________________

00мяж-(а)

дзеяслоў, утвораны прыставачна-суфіксальным спосабам –

_______________________

дзеепрыметнік, утвораны суфіксальным спосабам –

_______________________





назоўнік, утвораны прыставачна-бяссуфіксным спосабам –

_______________________

назоўнік, утвораны суфіксальным спосабам –

_______________________

прыметнік, утвораны прыставачна-суфіксальным спосабам –

_______________________

-89535127635круг

прыметнік, утвораны суфіксальным спосабам –

_______________________

прыслоўе, утворанае суфіксальным спосабам –

_______________________

дзеяслоў, утвораны прыставачна-суфіксальным спосабам –

_______________________

назоўнік, утвораны суфіксальным спосабам –

_______________________

прыметнік, утвораны суфіксальным спосабам –

_______________________

00круг

прыметнік, утвораны суфіксальным спосабам –

_______________________

прыслоўе, утворанае суфіксальным спосабам –

_______________________

дзеяслоў, утвораны прыставачна-суфіксальным спосабам –

_______________________

назоўнік, утвораны суфіксальным спосабам –

_______________________

прыметнік, утвораны суфіксальным спосабам –

_______________________

Для даведкі: акружыць, кругленькі (круглаваты), акружэнне, круглы, кругам (кругом).

Для даведкі: замежжа, замежны, размежаваны (адмежаваны), размежаванне (адмежаванне), размежаваць (адмежаваць).

Ад прыведзеных назоўнікаў утварыце з дапамогай розных суфіксаў прыметнікі. Складзіце і запішыце з імі словазлучэнні, растлумачце розніцу ў значэнні. Назавіце сэнсаадрознівальныя марфемы.

Узор: камень – каменны, камяністы (каменны дом, камяністая дарога).

Лёд, гліна, гонар, вада, кветка.

Падбярыце да рускамоўных словазлучэнняў беларускія аднаслоўныя адпаведнікі.

1) Узор: слишком поздно – запозна.

Слишком близко, слишком высоко, слишком дорого, слишком мало.

2) Узор: становиться ярче, яснее, выразительнее – яскравець.

Становиться более горячим; становиться короче; становиться злым, сердитым; становиться более острым.

3) Узор: стать многолюднее – палюднець.

Стать чище; стать лучше; стать более ласковым; стать более звучным, громким.

4) Узор: место, где было гумно – гумнішча.

Место, где стоял или стоит замок; место, где стоял хлев; место, на котором стояла мельница; поле, на котором растет или рос картофель.

5) Узор: место за углом дома, за домом – завуголле.

Место за забором; место за хлевом; то, что расположено за лугом; место за огородами.

Прачытайце сказы. Вызначце, у якіх словах парушаны словаўтваральныя нормы. Выпраўце недакладнасці і запішыце сказы.

1. Многа разбурэнняў прыносілі на нашу зямлю шматлікія заваёўшчыкі. 2. За касарамі ішлі жанчыны, падварушваючы скошаную траву. 3. На пероне людзі чакалі рыгскі цягнік. 4. Паабапал вуліцы цягнуліся шматпавярхоўныя дамы. 5. На пасяджэнні была пастаўлена задача папафарсіраваць падзеі. 6. Расійскія канькабежчыкі не пакінулі канкурэнтам ніводнага шансу. 7. У нашым інтэрнэт-магазіне можна набыць канцылярныя тавары.

Похожие работы:

«ДНЗ "Черкаський професійний автодорожній ліцей" Cистематичне і всебічне використання різних форм контролю знань на уроках "Художньої культури"Розробила: викладач предмета...»

«Тема "Технологии организации самостоятельной работы студентов" Вопросы Введение Сущность самостоятельной работы Способность к самоорганизации учебной деятельности Виды и структура самостоятельной работы студентов Принципы организации самостоятельной работы студентов в вузе Технологии организации самостоятельной работы...»

«Министерство культуры Ростовской области Областной дом народного творчества "Методика работы с детьми дошкольного возраста" для руководителей хореографических коллективов г. Ростов-на-Дону, 2012 год Введение 4 Особенности развития детей дошкольного возраста 5 Воображение и мышление де...»

«-332105231140УПРАВЛІННЯ КУЛЬТУРИ, НАЦІОНАЛЬНОСТЕЙ ТА РЕЛІГІЙ КИЇВСЬКОЇ ОБЛАСНОЇ ДЕРЖАДМІНІСТРАЦІЇКИЇВСЬКА ОБЛАСНА БІБЛІОТЕКА ДЛЯ ЮНАЦТВА "Краса родом з Петриківки" Київ 2013 22860137795УПРАВЛІННЯ КУЛЬТУРИ, НАЦІОНАЛЬНОСТЕЙ ТА РЕЛІГІЙ КИЇВСЬКОЇ ОБЛАСНОЇ ДЕРЖАДМІНІСТРАЦІЇКИЇВСЬКА ОБЛАСНА БІБЛІОТЕКА ДЛЯ ЮНАЦТВА "Краса родом з Петрикі...»

«Памятка населению о соблюдении мер пожарной безопасности Мониторинг обстановки показывает, что в числе наиболее значительных факторов, оказывающих негативное влияние на жизнедеятельность населения, остаются природные пожары. Ежегодно с наступлением пожароопасного периода в области осложняется обстановка с пожарами. Как...»

«ПЛАН-КОНСПЕКТ Т Е М А № 2: "Сигналы оповещения об опасностях, порядок их доведения до населения и действия по ним работников организации".Учебные цели: Изучить со слушателями предназначение и способы доведения до населения и сотрудников отдела сигналам "Вниман...»

«Управлiння освiти і науки Миколаївської обласної адміністрації Миколаївський обласний інститут післядипломної освіти Управління освіти Миколаївської міської ради Науково-методичний центр Міський Палац творчості учнів Миколаївської міської рад...»

«Паспорта компетенций 42.04.01. Реклама и связи с общественностью (магистратура) Общекультурные компетенции код Формируемая компетенция Этапы формирования компетенции Содержание этапа формирования компетенцииВыпускник магистратуры должен обладать следующими общекультурными компетенциями (ОК):ОК-1 Способн...»

«АВТОРСЬКИЙ КОЛЕКТИВ Дошкільний навчальний заклад (ясла-садок ) №8 "Дзвіночок" Легуша Людмила Іванівна Захарченко Віта Анатоліївна Посада: вихователь Посада: вихователь Освіта: вища Освіта: вища 3285036167659204379182336 Профіль музею: пізнавальний.Мета: Ознайомити дітей з різними вида...»

«Программа профессионального модуляразработана на основе Федерального государственного образовательного стандарта (далее – ФГОС) по специальности 43.02.10 "Туризм" (углубленная подготовка). Организация-разработчик: Областное государственное бюджетное про...»








 
2017 www.li.i-docx.ru - «Бесплатная электронная библиотека - различные ресурсы»

Материалы этого сайта размещены для ознакомления, все права принадлежат их авторам.
Если Вы не согласны с тем, что Ваш материал размещён на этом сайте, пожалуйста, напишите нам, мы в течении 1-2 рабочих дней удалим его.