WWW.LI.I-DOCX.RU
БЕСПЛАТНАЯ  ИНТЕРНЕТ  БИБЛИОТЕКА - Различные ресурсы
 

«Абагульняльны ўрок па тэме:Словаўтварэнне i арфаграфія Мэта: сістэматызаваць веды вучняў; удасканальваць умение абагульняць і даказваць; рабіць вусны i пісьмовы разборы слоў ...»

Абагульняльны ўрок па тэме:"Словаўтварэнне i арфаграфія"

Мэта: сістэматызаваць веды вучняў; удасканальваць умение абагульняць і даказваць; рабіць вусны i пісьмовы разборы слоў па саставу; вызначаць спосаб ix утварэння; фарміраваць навыкі правільнага напісання слоў, уменне прымяняць набытыя веды на практыцы; выхоўваць любоў і павагу да роднага слова, да творчай спадчыны Я.Купалы і Я.Коласа.

Byчнi пaвінны ўмець:

карыстацца марфемным i словаўтваральным слоўнікам;

тлумачыць спосабы ўтварэння слоў;

вызначаць сродкі ўтварэння слоў.

Абсталяванне: індывідуальныя карткі з заданнямі; тэставыя заданні;

выстава дзіцячых малюнкаў-ілюстрацый да твораў

Я.Купалы і Я.Коласа; тлумачальны, марфемны i

словаўтваральны слоўнікі.

Эпіграфы:

Слова - радасць, слова - чары,

Выраз вечна юных вёсен,

Ёсць ты ўсюды: ў сонцы, ў хмары,

Ты глядзіш праз неба просінь.

Я.Колас

Магутнае слова, ты, роднае слова!

Са мной ты наяве i ў сне;

Душу мне затрэсла пагудкаю новай,

Ты песень наўчыла мяне.

Я.Купала

Ход урока:

I.Арганізацыйны момант.

II.Паведамленне тэмы, пастаноўка мэты ўрока.

Настаўнік:

- Які раздзел навукі аб мове кажа аб сабе: Як, сябры, утвараецца слова,

Як, па частках складаецца слова,

Як у мове змяняецца слова



Я растлумачыць заўсёды гатовы.

(Словаўтварэнне)

Аб'яўляецца настаўнікам тэма i мэта заняткаў, матывацыя. Зварот да эпіграфа ўрока, вызначэнне тэмы, асноўнай думкі паэтычных радкоў.

Настаўнік:

Дзве яркія i нязгасныя зоркі нацыянальнай культуры Я. Купала і Я. Колас, класікі беларускай літаратуры, адданыя, шчырыя патрыёты зямлі беларускай, з любоўю, пашанай i замілаваннем адносяцца да роднай матчынай мовы. Іх творчасць - гэта цэлы свет, свет дзівосны, багаты i непаўторны,у якім месціцца родная зямля, народ, яго жыццё i гісторыя.

Наш урок пабудаваны з выкарыстаннем творчых набыткаў Я. Купалы і Я. Коласа.

III.Актуалiзацыя ведаў па пытаннях вывучанага.1. Франтальнае апытванне па тэме:

1)Назавіце значымыя часткі слова. Дайце iм азначэнне. Прывядзіцепрыклады.

Якое значэнне слова называецца лексічным, якое - граматычным?

Як правільна вызначыць корань у слове?

Як вызначыць канчатак у слове?

Што такое канчатак?

Што такое постфікс?

Што такое аднакаранёвыя словы?

8)Чым прыстаўка і суфікс падобныя паміж сабой i чым яны адрозніваюцца?

9)Якая фанетычная з'ява называецца чаргаваннем? Назавіце прыклады начаргаванне галосных i зычных гукаў у беларускай мове

10)Ахарактарызаваць словаўтваральныя i формаўтваральныя марфемы

11)Назваць асноўныя спосабы ўтварэння слоў. Раскрыць сутнасцькожнага спосабу, прывесці адпаведныя прыклады

12)Як утвараюцца складаныя i складанаскарочаныя словы?

13)3 якімі арфаграфічнымі правіламі вы пазнаёміліся ў раздзеле"Словаўтварэнне і арфаграфія"?

14)Расказаць пра парадак выконвання марфемнага i словаўтваральнагаразбораў.

15)Якія слоўнікі дапамогуць правільна зрабіць марфемны iсловаўтваральны разборы?

2.Заданне на развіццё памяці:

а) Запісаць па памяці.

б) Разабраць па саставу словы паводкаю, беларускае, вызначыць спосаб ix утварэння.





Паплыло паводкаю, Загуло, як вецер, Слова беларускае

Па вялікім свеце...

Я.Купала

3.Работа з сігнальнымі карткамі.

На партах карткі з прыстаўкамі раз-, рас-. Настаўнік чытае словы, а вучні падымаюць адпаведную картку:

Расчыніць, расшыць, разважыць, растрывожыць, расказаць, раззлуецца, развязаць, расказчык, разгадка, раскопкі, развязка.

4.Выбарачны дыктант.

Вызначыць, з якога літаратурнага твора ўзяты ўрывак. Запісаць словы са словаўтваральнымі марфемамі (1 варыянт), формаўтваральнымі марфемамі (2 варыянт).

Ад доўгіх часоў бераг, падмываемы вадою, асоўваўся i агаляў тоўстыя карэнні старога дуба. Сам гэты дуб крыху пахіліўся набок, а аголены i працягнуты над вадою яго корань здаваўся нагою, i выходзіла здалёк так, што дуб збіраўся перайсці Нёман.

(Я.Колас. “У старых дубах”)

5.Работа з эпіграфам:

1 варыянт. 3 паэтычных радкоў Я.Коласа выпісаць словы, якія суадносяцца з наступнымі схемамі:

;

2 варыянт. З паэтычных радкоў Я.Купалы выпісаць словы, якія суадносяцца з наступнымі схемамі:

6. а) Індывідуальная работа па картках:

Картка №1

Раскрыць дужкі, з трыма словамі на выбар скласці сказы. Пад(ісці), пра(існаваць), аўта(інспекцыя), па(іменна), c(іграць).

Картка №2

Уставіць прапушчаныя літары, зрабіць словаўтваральны разбор слоў жыццярадасны, тэлебачанне.

Кра...знаўства, з...мнаводны, т...лебачанне, жыц...радасны, в...дасховішча.

Картка №3

Вызначце i падкрэсліце словы ці формы слоў з нулявымі канчаткамі. Вызначце словы, якія суадносяцца са схемай

Каля пасады лесніковай Цягнуўся гожаю падковай Стары, высокі лес цяністы.

Тут верх асіны круглалісты Сплятаўся з хвоямі, з дубамі...

(Я. Колас. “Новая зямля”)

Картка №4

Уставіць прапушчаныя літары, абазначыць прыстаўкі, вызначыць спосаб утварэння выдзеленых слоў.

Базыль акіда... вокам дубы, крыху падумаўшы, казаў:

-А пэўна ёсць.

I тут жа ра...казваў свайму сябру здарэ...е з якім-небудзь асілкам.

Так, адзін селянін паехаў па хвою ў княжацкі лес. Ссек ён такую то...стую хвою, што i два чалавекі не а...нялі б яе. У...валіў на во... і паганяе каня.

(Я.Колас. “У старых дубах”)

б) Заданне на развіццё вуснай звязнай мовы.

Падрыхтаваць вуснае сачыненне-апісанне па малюнках-ілюстрацыях да твораў Я.Купалы, Я.Коласа з выкарыстаннем слоў, утвораных прыставачным, суфіксальным, прыставачна-суфіксальным спосабамі, спосабам словаскладання, асноваскладання, складана-суфіксальным спосабам.

7.Арфаграфічны разбор.

Запісаць тэкст пад дыктоўку.

Выпісаць словы з постфіксамі.

Разабраць выпісаныя словы па саставу.

Была раніца. Сонейка пачынала новы дзень. Ціха ўздымаўся над лагчынамі туман, крычалі дзесь ryci. Лесавы жаваранак ужо снаваў у небе i вітаў яснае сонца. Ён так i застаўся тут, каля гэтай гары - cipaты, і только адзін разганяў яе журбу; часамі ўсмешка засмучанай радасці асвячала яе жоўтыя схілы. (Я.Колас “Крыніца”)

8.Фізкультхвілінка.

Раз — падняцца, усміхнуцца,

Два — сагнуцца, разагнуцца,

Тры - галоўкай паківаць,

На чатыры - рукі шырэй,

Пяць - рукамі памахаць,

Шэсць - прысесці і за парты ціха сесці.

9.Слоўніка-арфаграфічная хвіліна.

Выразна прачытаць урывак з апавядання Я.Коласа “Калядны вечар”(тэкст запісаны на дошцы). Растлумачыць значэнне слова настольнік, зрабіць марфемны i словаўтваральны разбор слова.

А самая важная работа ішла ў хаце. Сягоння Кася раней запаліла ў печы. Белаваты дымок роўна падымаўся ўгару i расплываўся высока ў ціхім

марозным паветры. Каля печы стаяў ужо заслон, накрыты чыстым настольнікам.

(Настольнік - кавалак спецыяльна апрацаванай тканіны, якой засцілаюць стол).

10.Конкурс "Хто хутчэй?"

1.Пазнайце героя, аўтара, назву твора. Назавіце слова, утворанаесуфіксальным спосабам (рэчка):

Hixто з дамашніх не згадае, Чым рэчка... займае,

Якая ix звязала сіла,

I чым яна так хлопцу міла.

(Костусь; паэма Я. Коласа “Новая зямля”, урывак “На рэчцы”)

2.Нагадайце аўтара i назву твора. Назавіце словы, утвораныяпрыставачным спосабам (ніякая, бязлюдных):

Ніякая іншая птушка, нават праслаўлены салавей, не можа параўнацца ў спевах з лясным жаваранкам. Толькі свае песні спявае ён у бязлюдных мясцінах, дзе рэдка бывае чалавек i мала хто чуе ix.

(Я. Колас. Трылогія “На ростанях”, урывак “Песня ляснога жаваранка”)

11.Тэставая работа.

1.Вызначце словы з нулявым канчаткам:

1 варыянт2 варыянт

а)леса) школа

б)полеб) кут

в)лугв) бяроза

2.Вызначце словы, якія не маюць канчаткаў:

а)тута) ціха

б)цягнікб) вузел

в)удвухв)гуляць

3.Вызначце пары слоў з чаргаваннем галосных гукаў:

а)страха-страсеа) сук-сучок

б)гара-горыб) рэкі-рака

в)касіць-кашув) дуга-дузе

4.Вызначце, у якіх парах прыведзены розныя формы аднаго i таго жслова:

а) вялікі - велічэзныа) снег - сняжок

б)велічыня - вел1чынёю

в)лес - ляснік

б)снег - снегам

в)поле - у полі

5. Вызначце словы, у якіх у прыстаўках пішацца лiтара з:

а)ра...стрэла) бя...зубы

б)ра...вязацьб)...пісаць

в)...дзівіцьв) ра...гледзець

6. У якіх словах пасля прыставак пішацца ы:

а)за...граць

б)пад...сці

в)с.сці

а)за...мацца

б)зна...шлі

в)уз...сці

7. Вызначце словы, утвораныя прыставачна-суфіксальным спосабам:

а)зарэчны

б)чытанне

в)апенька

7. Вызначце словы, утвораныя суфіксальным спосабам:

а)узгорак

б)сняжок

в)прыехаць

8. Вызначце, ці ўсе словы ўтвораны адным i тым жа спосабам. Адзначце пятае “лішняе”:

а)адзеннеа) беспарадак

б)замаразакб) узлесак

в)красавікв) невысока

г)рыбакг) праспяваць

д)узорныд) прыбегчы

9. Вызначце словы, якія ўтвораны спосабам складання слоў:

а)радыёвузела) снегавік

б)штосьціб) падпісчык

в)летамв) малавядомы

а)лясгас

б)шчырапаважаны

в)хтосьці

10. Вызначце складанаскарочаныя словы:

а)педінстытут

б)дабрабыт

в)сельсаветАдказы:

варыянт: 1.а,в; 2. а,в; 3. б; 4. б; 5. б, в; 6. б,в; 7. а,б; 8. б; 9. а; 10. а,в.

варыянт: 1.6; 2. а,в; 3. б; 4. б, в; 5. а,в; 6. в; 7. б; 8. б; 9. в; 10. а.

12. Лінгвістычная хвілінка

Напісаны назвы твораў песняроў роднага слова Я.Купалы i Я.Коласа. Нейкі зламыснік аднойчы сарваў усе галосныя літары. Сарваў, параскідваў, і яны пагубляліся. Неабходна правесці следства i ўзнавіць іх. Зрабіць марфемны разбор дадзеных слоў.

1. П'еса Я.Купалы.2. Паэма Я.Купалы.

п Б

ў н

л д

н р

к ў

н

3. Паэма Я.Коласа. 4. Апавяданне Я.Коласа.

н

к

р

в

н

ц

З

м

л

5.Верш Я.Купалы

в

р

і

к

л

н

Паўлінка

Бандароўна

Новая зямля

Крыніца

Явар i каліна

13.Рэфлексія ўрока.

Вучні насупраць абранай фразы на дошцы прыклейваюць сцікеры.

Мне ўсё было зразумела, я ўсё паспеў(-ла) зрабіць.

Мне ўсё было зразумела, але трэба больш часу на роздум.

Мне не ўсё было зразумела, але я стараўся(-лася).

Я мала што зразумеў(-ла).*Што для вас было самым цікавым на ўроку?

*Над чым вас прымусіў задумацца ўрок?

Каменціраванне адзнак

Дамашняе заданне

Похожие работы:

«"Група продовженого дня в системі початкової загальної освіти" Супровід презентації до районного семінару-практикуму вихователів груп продовженого дня заступника директора з НВР Швалюк Лариси Віт...»

«УДК811.111 Английский язык Лукьянченко Екатерина Александровна "Метафора в англоязычной молодёжной коммуникации на примере номинализаций с инкорпорированным объектом" Аннотация. В статье рассматривается речь современной англоязычной молодёжи и одна из тенденций её развития – появление инкорпо...»

«Утверждены        приказом Министра    образования и науки   Республики Казахстан   от 17 июня 2015 года № 391 Квалификационные требования, предъявляемые к образовательной деятельности, и перечень документов, подтверждающ...»

«РЭФЕРАТ Салаўёва Сяргея Пятровіча Тэма: Гісторыка-архітэктурная спадчына Барысаўскага раёна. Ключавыя словы: Барысаў, царква, касцёл, дойлідства, сядзіба-паркавы ансамбль, архітэктура. Актуальнасць:...»

«УДК 069.01(477)(092)В. С. Прокопчук, м. Кам’янець-Подільський Микола Федотович Біляшівський: біля витоків національного музейного будівництва У статті простежується життєвий шлях і аналізується музейна та пам’я...»

«Программа по патриотическому воспитанию В ГАОУ СПО МО "Колледж "Угреша" "Гражданин и патриот" Пояснительная записка Реальное патриотическое сознание подрастающего поколения России формируется сегодня в сложных, противоречивых условиях, связанных с глубокими социальными потрясениями, радикальными измен...»

«ЛЮДИНА ПОЧИНАЄТЬСЯ З ДОБРА Мета: поглибити знання учнів про чуйність і доброту до дорослих і товаришів;формувати моральні уявлення і почуття; збагачувати мову учнів новими словами; розвивати вміння узагальнювати і висловлювати свої думки; вчити жити в с...»








 
2017 www.li.i-docx.ru - «Бесплатная электронная библиотека - различные ресурсы»

Материалы этого сайта размещены для ознакомления, все права принадлежат их авторам.
Если Вы не согласны с тем, что Ваш материал размещён на этом сайте, пожалуйста, напишите нам, мы в течении 1-2 рабочих дней удалим его.