WWW.LI.I-DOCX.RU
БЕСПЛАТНАЯ  ИНТЕРНЕТ  БИБЛИОТЕКА - Различные ресурсы
 

«СПОСАБЫ ПЕРАДАЧЫ НАЗВАЎ НА БЛІЗКАРОДНАСНЫХ МОВАХ (на прыкладзе фірмонімаў Беларусі)С.А. Шацёр-Шалюта (Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН ...»

СПОСАБЫ ПЕРАДАЧЫ НАЗВАЎ

НА БЛІЗКАРОДНАСНЫХ МОВАХ

(на прыкладзе фірмонімаў Беларусі)С.А. Шацёр-Шалюта

(Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі)Існуюць два асноўныя спосабы перадачы ўласных імёнаў: гэта графічны перанос (трансплантацыя) – дакладны перанос графічнай абалонкі слова з захаваннем усіх асаблівасцей мовы-донара і запазычанне (разнавіднасці: транскрыпцыя – узнаўленне гукавай абалонкі слова; транслітарацыя – узнаўленне літарнай формы пры дапамозе графікі мовы-акцэптара).

У навуковай літаратуры згадваюцца яшчэ транспазіцыя (субстытуцыя) – эквівалентная сэнсавая перадача імя ў нацыянальным варыянце; замена, мадыфікацыя і адаптацыя імя ў перакладных тэкстах [3]. В.Ц. Галенка настойвае на адназначнай перадачы ўласных імёнаў шляхам аўтаматычнай канверсіі [1;2].

Пры аналізе фірмонімаў Беларусі намі былі зафіксаваны наступныя варыянты падачы назваў на беларускай мове, якія карэлююцца са спосабамі перадачы назваў на іншую мову:

1. Трансплантацыя: «Прод Аккорд» – «Прод Аккорд», «Печурка» – «Печурка», «Стройсам» – «Стройсам», «Лоск-торг» – «Лоск-торг», «НеоОктан» – «НеоОктан». Засведчаныя намі прыклады ў большасці выпадкаў трансплантуюцца з рускай мовы на беларускую.

Адзначым, што трансплантуецца толькі анамастычным маркёр фірмоніма (частка, заключаная ў двукоссе), тэрмін прававога статусу заўсёды перакладаецца: частное производственно-строительное УП «Макстроймонтаж» – прыватнае вытворча-будаўнічае ўнітарнае прадпрыемства «Макстроймонтаж», частное строительное УП «Шлях-К» – прыватнае будаўнічае ўнітарнае прадпрыемства «Шлях-К». У фірмоніме «Шлях-К» капіруецца беларускамоўны варыянт прапрыяльнай часткі, але выпадкі прыярытэту беларускай мовы адзінкавыя («Пралеска» – «Пралеска», «Зорны верасень» – «Зорны верасень»).

2. Транслітарацыя: «Медиа шторм» – «Медіа шторм» (бел. «Медыя шторм»), «Владини» – «Владіні» (бел. «Уладзiнi»), «Стилист» – «Стіліст» (бел. «Стылiст»), «ПрадоРест компани» – «ПрадоРест компані», «Арбузик» – «Арбузік». У гэтым выпадку за асноўны прыняты таксама рускамоўны варыянт.

3. Транскрыпцыя: «Творец» – «Тварэц» (бел. «Творца»), «Чистый источник» – «Чысты істочнік» («Чыстая крынiца»), «Улыбка Фортуны» – «Улыбка Фартуны» (бел. «Усмешка Фартуны»), «Белая ромашка» – «Белая рамашка» (бел. «Белы рамонак»), «Стройплощадка» – «Стройплашчадка», «Стройпоставка» – «Стройпастаўка», «ИДЕА ЛЮКС» – «ІДЗЕА ЛЮКС», «Перекрёсток Консалтинг» – «Перакростак Кансалтынг».Мовай-донарам у прыведзеных прыкладах выступае руская (беларускамоўны прыклад адзінкавы: “Цікава” – «Тикава»).

4. Пераклад: «Стройкраска» – «Будфарба», «Тысячелетие» – «Тысячагоддзе», «Октябрь-Павлово» – «Кастрычнік-Паўлава», «Дорога в жизнь» – «Шлях у жыццё», «Славянский Дом» – «Славянская Хата», «Стекольная компания» – «Шкляная кампанія», «ТоргБумИзделие» – «ГандальПапВыраб», «Уютная квартира» – «Утульная кватэра».

У выпадку перакладных варыянтаў складана вызначыць, якая з моў пры найменні была першапачатковай (донарам), а на якую ажыццяўляўся пераклад. Дапускаюцца выпадкі, калі назва сапраўды давалася на дзвюх мовах адразу.

Звернем увагу на назву кансалтынгавага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Правастатут», якая на рускай мове падаецца як консалтинговое частное УП «Правостатус»: словы статут і статус не з’яўляюцца эквівалентнымі, бо яны абазначаюць розныя паняцці (дакумент і становішча). У гэтым прыкладзе мы назіраем ці тэхнічную памылку спецыяліста-рэгістратара назвы, якая набыла статус афіцыйнай, ці змешванне намінатарам слоў-паронімаў. Паранімія тлумачыцца няцвёрдым веданнем значэння слова, некампетэнтнасцю намінатара ў той сферы дзейнасці, да якой адносіцца слова, а таксама дрэнным валоданнем адной з моў.





5. Змешаны спосаб: «ДвинСтройТорг» – «ДвінБудГандаль», «Дипстрой» – «Діпбуд», «Строительная компания Титан» – «Будаўнічая кампанія Тітан» (транслітарацыя+пераклад); «Октябрь-торг» – «Акцябр-гандаль» (бел. «Кастрычнік») (транскрыпцыя+пераклад).

У некаторых прыкладах кшталту «Мир уюта» – «Мір уюта» спосаб перадачы назвы кваліфікуецца як запазычанне, але немагчыма адназначна выявіць яго разнавіднасць (транскрыпцыя ці транслітарацыя)

Закон аб мовах прадпісвае мову назваў дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый, мову тапонімаў і картаграфічных выданняў, а таксама мову асабовых імёнаў і прозвішчаў, якія павінны падавацца на беларускай і (або) рускай мовах. Адносна назваў прадпрыемстваў рэкамендацый няма. Таму фірмонімы афіцыйна рэгіструюцца адначасова на рускай і беларускай мовах. Прыярытэтная мова не вычляняецца, як, напрыклад, у выпадку з назвамі вуліц, якія павінны транслітаравацца з беларускай. У выніку адсутнасці заканадаўча зацверджанай прыярытэтнай мовы актуалізіруецца некалькі палажэнняў: з аднаго боку, раўнапраўе моў, валоданне носьбітам абедзвюма мовамі; з другога – на практыцы прыярытэтнай мовай становіцца любая па выбары намінатара. Беларускай мовай валодае абмежаваная колькасць асоб, у асноўным пасіўна. Таму бачым, што наспела патрэба ў стварэнні інструкцыі па перадачы назваў кірылічных фірмонімаў (і больш шырока – эргонімаў).

Улічваючы моўныя і заканадаўчыя нормы, псіхалінгвістычныя асаблівасці ўспрымання блізкароднасных моў, транслітарацыя, транскрыпцыя фірмонімаў з рускай мовы на беларускую, а таксама змешаны спосаб перадачы з’яўляюцца непрымальнымі. Для аднастайнасці функцыянавання розных разрадаў онімнай лексікі лагічна было б пры называнні фірмы зыходнай мовай лічыць беларускую, як гэта адбываецца ў тапаніміі і антрапаніміі. Але на міжнародным рынку сітуацыя складваецца так, што назвы камерцыйным прадпрыемствам прысвойваюцца на розных мовах, не арыентуючыся на нацыянальную мову, бо рыначныя адносіны не замыкаюцца ў рамках адной краіны. Таму прыярытэтнай можа стаць любая мова. Пры гэтым беларускамоўныя варыянты пажадана транслітараваць на мовы, якія карыстаюцца лацінскай графікай, выкарыстоўваючы беларускую лацінку (ААТ “Бялынічывадгас” – ААТ “Bialyniyvadgas”). На кірылічныя мовы (на рускую ў прыватнасці) перадаваць, захоўваючы арыгінальную графічную абалонку слова (транспазіцыяніраваць, ці, інакш кажучы – капіраваць): ААТ “Пралеска-Слонім” – ООО “Пралеска-Слонім”, ПУП “Агееў і К” – ЧУП “Агееў і К” (а не “Агеев и К”), ТДА “Цікава” – ОДО «Цікава» (а не “Тикава”). У выпадку наяўнасці асаблівых графем ці гукаў беларускай мовы (і, апостраф, ў) капіраванне дазволіць зняць эфект памылковасці пры адрозненнях правапісу ў мовах, а таксама пазбегнуць цяжкасцей у выбары замены гука, які адсутнічае ў рускай мове.

У выпадку сугучнасці назвы на абедзвюх мовах трэба выкарыстоўваць правапіс мовы-акцэптара («Дабро» з бел. – «Добро» рус.; “Травник” з рус. – “Траўнік” бел., а не “Травнік”), рускамоўныя ж часткі фірмонімаў неабходна перакладаць на беларускую мову, як перакладаецца тэрмін прававога статусу: общество с дополнительной ответственностью "Торговый Дом Новэль" - таварыства з дадатковай адказнасцю "Гандлёвы Дом Навэль".

1. Галенко, В.Т. Конверсия графических систем письма – http://zhurnal.lib.ru/g/galenko_w_t/galenko.shtml – Галенко В.Т. Многоязычная коммуникация кириллических языков // Библиотековедение. – 2007. – № 2. – С. 60-63.

2. Галенко, В.Т. Культура многоязычной коммуникации в информационном пространстве // НТИ Серия 1. – 2006. – № 11.

3. Козылева, М.В. К вопросу о передаче антропонимов при переводе. – http://libr.msu.mogilev.by/bitstream/123456789/1448/1/ – Раманаўскія чытанні, Магілёў, 2011 г. – С. 31–37.


Похожие работы:

«Удмурт Элькунысь "Сьолта ёрос" муниципал кылдытэтлэнАдминистрациезлэндышетонъякивалтонниез Управление образования Администрации муниципального образования "Селтинский район" Удмуртской Республики Юбилейная ул.,д.3, с. Селты, 427270, Тел/факс (8-34159) 3-...»

«Российский и мировой рынок зерновых и масличных культурЗЕРНОВЫЕ Текущая ситуация на рынке зерна Объем биржевых торгов при закупке зерна в интервенционный фонд за период (с 30 сентября 2014 г. по 3 июня 2015 г.) составил 1 036,8 тыс. тонн на общую сумму 8 858,2 млн. руб. На прошедшей неделе с 1 по 7 июня 2015 года на росси...»

«Положение о IX Международном конкурсе юных пианистов им.Т.П.НиколаевойМеждународный конкурс юных пианистов им.Т.П.Николаевой посвящен памяти уроженки г. Брянска выдающейся пианистки ХХ века, лауреата международных и всесоюзных конкурсов, н...»

«Управление образования администрации Старооскольского городского округа Белгородской области Муниципальное бюджетное учреждение дополнительного профессионального образования "Старооскольский институт развития образования" "Военно-патриотическое воспитание детей старшего дошкольного возраста посредств...»

«ВОРОНЕЖСКИЙ ИНСТИТУТ ФИЗИЧЕСКОЙ КУЛЬТУРЫ И СПОРТА Контрольные работы для студентов факультета заочного обучения по английскому языку Смотрова И.В. Сложеницына Л.В.ВОРОНЕЖ 2016 Предисловие Учебно-методическое пособие предназначено для студентов 1 курса заочного обучения ВГИФК. Заочная сист...»

«Сценарий мероприятия, посвященного Дню Здоровья 19 сентября 2014 года.Цель мероприятия: Пропаганда здорового образа жизни среди студентов; дать возможность студентам проявить себя в спортивных соревнованиях; познакомиться с группами...»

«ПРАВИТЕЛЬСТВО РОССИЙСКОЙ ФЕДЕРАЦИИ ФЕДЕРАЛЬНОЕ ГОСУДАРСТВЕННОЕ БЮДЖЕТНОЕ ОБРАЗОВАТЕЛЬНОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ВЫСШЕГОПРОФЕССИОНАЛЬНОГО ОБРАЗОВАНИЯ "САНКТ-ПЕТЕРБУРГСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ" (СПбГУ) Институт фил...»

«В Москве пройдёт ежегодная Выставка-продажа восточной культуры и товаров "Oriental-Expo" С 4 по 8 мая 2017 года в Москве в рамках Всемирной танцевальной Олимпиады пройдёт крупномасштабная ежегодная Выставка-продажа восточной культуры и товаров "Oriental-Expo". Напомним,...»






















 
2017 www.li.i-docx.ru - «Бесплатная электронная библиотека - различные ресурсы»

Материалы этого сайта размещены для ознакомления, все права принадлежат их авторам.
Если Вы не согласны с тем, что Ваш материал размещён на этом сайте, пожалуйста, напишите нам, мы в течении 1-2 рабочих дней удалим его.