WWW.LI.I-DOCX.RU
БЕСПЛАТНАЯ  ИНТЕРНЕТ  БИБЛИОТЕКА - Различные ресурсы
 


«ЛІНГВІСТЫЧНАЯ ГУЛЬНЯ “ЗНАЎЦЫ РОДНАЙ МОВЫ” для 7-9 класаў Чарняўская Наталля Васільеўна Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Нямойтаўская дзіцячы ...»

ЛІНГВІСТЫЧНАЯ ГУЛЬНЯ “ЗНАЎЦЫ РОДНАЙ МОВЫ”

для 7-9 класаў

Чарняўская Наталля Васільеўна

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Нямойтаўская дзіцячы сад-базавая школа Сенненскага раёна”

Nemojtadsbsh@mail.ru 

Мэты: садзейнічаць удасканаленню арфаграфічных, пунктуацыйных і арфаэпічных уменняў і навыкаў вучняў, развіццю мыслення, фарміраванню камунікатыўных навыкаў вучняў, абуджэнню цікавасці да вывучэння роднай мовы.

Ход гульні

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!Матчын дарунак ад самай калыскі, –ты самацветаў яскравая нізка…Кожнай драбнічкай ты варта пашаны,кожнае слова вякамі стварана.І на вякі яно жыць застанецца,

вечнае так, як народнае сэрца.

Уладзімір ДубоўкаВядучы:

Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання.

А зараз, сябры, давайце праверым, як вы ведаеце беларускую мову. У лінгвістычнай гульні прымуць удзел дзве каманды, і мы вызначым знаўцаў роднай мовы. А дапаможа нам у гэтым журы, у склад якога ўвайшлі…

Пачынаем гульню.

Конкурс “Размінка”

Заданне. Хто хутчэй адкажа на пытанне, атрымае 1 бал.

Колькі гукаў у слове “яна”? (4)

Як правільна трэба гаварыць: сцірка ці гумка? (Сцірка)

Што пішацца ў беларускай мове замест ъ? (Апостраф)

Рэчка-рачны. Гэта аканне ці яканне ? (Аканне)

Дуб належыць да сямейства букавых ці букавых? (Букавых)

Якая з’ява –аканне ці яканне- назіраецца ў словах “сёмы-сямёра”? (Яканне)

Няхай ён прывязе мне новую кнігу. Гэты сказ пабуджальны ці клічны? (Пабуджальны)

Духмяная травяністая расліна з чырвонымі і белымі кветачкамі. Гэта маяран ці маярат? (Маяран)

Арфаэпічная норма. Гэта правільнае вымаўленне ці ўжыванне пэўных формаў слова? (Правільнае вымаўленне)

Якіх дзвюх літар няма ў рускім алфавіце ў параўнанні з беларускім? (і,ў)

Конкурс “Граматычная арыфметыка”

Заданне для 1 каманды.

Запішыце новыя словы, утвораныя пры дапамозе прыставак. (За кожнае слова 1 бал)

Трэсці+раз=

Прытомны+без=

Буцвець+з=

Мужнець+уз=

Хаваць+з=

Заданне для 2 каманды

Запішыце новыя словы, утвораныя пры дапамозе прыставак.(За кожнае слова 1 бал)

Любіць+раз=

Кінуць+уз=

Выніковы+без=

Воблачны+без=

Церці+з=

Конкурс “Размаўляем правільна”

Заданне 1. Пастаўце націск у наступных словах.

(За кожнае слова 1 бал)

1 каманда

Тапаз, тартак, травяны, ветравы, адзінаццаць, выгнуты, дакумент, звычай, сівы, сантыметр.

2 каманда

Алфавіт, блытаніна, занятасць, кашляць, міліметр, прыяцель, прэміраванне, выпадак, здрадлівы, касцяны.

Заданне 2. Падкрэсліце ў дужках тое слова, якое адпавядае сэнсу сказа.

(За кожнае слова 1 бал)

1 каманда

Але з таго, як Васіль трымаў цяпер сябе, цяжка было вывесці што-небудзь пэўнае: такая (скрытная, скрытая) была ў гэты момант душа яго. (І.Мележ)

Сумнай (выгледзела, выглядала) і хата, што маўкліва чарнела ў змроку, – ні гаворкі ў ей, ні святла ў вокнах. (І.Мележ) [2, с.10]

2 каманда

Невысока над лесам з (каламутных, калматых) хмар выкацілася белаватае сонца. (В. Адамчык)





(Каменныя, камяністыя) львы на вялікім ганку здаваліся жывымі. (З.Бядуля)[2, с.10]

Конкурс “Рэбус- сказ”

Заданне. Разгадайце рэбус і ў вас атрымаецца сказ. ( 2 балы)

-5524551435

Рэбус-сказ: Саба-ка Ша-рык і ко-т Ры-жык с-пяць.

Конкурс “Не з дзеясловамі”

Заданне. Прыдумайце як мага болей дзеясловаў, якія без не не ўжываюцца. (За кожнае слова 1 бал)

Конкурс капітанаў “Што агульнага?”

Заданне. Ці выпадкова супадзенне першага склада ў словах кампот і кампазітар? Праз хвіліну дайце адказ. (1 бал)

(Абодва словы першапачаткова нясуць агульную ідэю збірання, кампаноўкі. Кампот - тое, што зварана з садавіны ці ягад, сабраных разам; кампазітар - той, хто збірае мелодыю з асобных гукаў).

Конкурс “Складзі прыказку”

Заданне. Са слоў складзіце прыказкі, пастаўце патрэбныя знакі прыпынку. Растлумачце значэнне прыказак. (За кожную прыказку 1 бал)

1 каманда

Сямёра, з, сошкаю, а, адзін, з, ложкаю.

Пакуль, раз, мерай, разоў, дзесяць, адрэжаш.

Знойдзеш, перад, кінь, сабою,за, сабою.

2 каманда

Мазоль, работу, за, гультай, руку, за.

Пацее, есць, мёрзне, робіць.

Прыйшло, вуха, выйшла, у, адно, у, другое.

Конкурс “Перакладчык”

Заданне. Запішыце словы па-беларуску.(За кожнае слова 1 бал)

1 каманда

Аудитория, биолог, диверсия, пантера, секретный, целлюлоза.

2 камандаЗаочный, интеллект, филиал, цензура, чемпион, четверг.

Конкурс “Узнаві фразеалагізм”

Заданне. Узнавіце фразеалагізмы, дапісаўшы патрэбныя займеннікі.

(За кожны фразеалагізм 1 бал)

1 каманда

Зарубіць … на носе.

На … капыл (перарабіць).

На … лады.

Не з … рукамі. [3, с.66]

2 каманда

Паспытаць … хлеба.

Чуць на … вушы.

Як на … ліха.

Скінуць з … ветхага Адама. [3, с.66]

Конкурс «Грамацей»

Заданне камандам на картках.

Устаўце прапушчаныя літары і знакі прыпынку, вызначце асноўную думку тэксту. Прыдумайце загаловак.(Максімальная колькасць балаў — 3)

Слова! Яно неабсяжнае як сусвет н..вычэрпнае як акі..н. Слова ўсюды прысутнічае і скро..ь дасягае нібы тыя рады..хвалі. Слова ўсемагутнае бо закранае самыя тонкія струны душы ч..лавечай. Слова здольна с..цешыць гора выклікаць вес..лосць натхніць на подзвіг спыніць злы намер абудзіць да дзеяння ц..лыя народы. (Паводле Уладзіміра Юрэвіча)

Вядучы.

А зараз для падвядзення вынікаў слова прадастаўляецца журы. Уручэнне дыпломаў пераможцам.

Вядучы.

Нашы дзяды і бацькі шмат зрабілі для таго, каб беларуская мова была прызнана роўнай сярод іншых моў свету. Дык давайце і мы будзем размаўляць па-беларуску, каб перадаць нашу мову дзецям і ўнукам. Не саромейцеся, калі нешта не атрымліваецца, размаўляйце з усмешкай і з пяшчотай на вуснах, бо“Багацце наша – у нашай роднай мове,

Мы берагчы павінны ўсе яе.

Прыслухайцеся: што ў нейкім словеПяшчоты, мілагучча не стае?

Усю красу ў сябе ўвабрала мова:

І звон дуброў, і птушак галасы,

Жыве душа ў ёй сонечна, вяснова,

І мы без мовы – быццам без душы.

Літаратура

Бірыла, М.В. Слоўнік націску ў беларускай мове: для старэйшых класаў / М.В. Бірыла. – Мінск: Народная асвета, 1992. –143с.

Красней, В.П. Здаём экзамен па беларускай мове. Экзаменацыйныя і даведачныя матэрыялы / В.П. Красней, І.С. Роўда, І.Р. Шкраба. – Мінск: Асар, 2001. – 240с.

Куліковіч, У.Л. Урокі падрыхтоўкі да алімпіяды па беларускай мове: практыкум для вучняў агульнаадукацыйных устаноў/ У.І. Куліковіч. –Мазыр: Белы вецер, 2010. –189,(3) с.: іл.

Паўлоўская, В.І. Мова: цікава і займальна / В.І.Паўлоўская. –Мінск: Народная асвета, 1989. –221с.




Похожие работы:

«Урок по информатике, 9 класс. Тема: "Социальная информатика: информационные ресурсы, информационное общество". Цели урока: ввести понятия "информационные ресурсы", "информационное общество", познакомить с их признаками. Тип урока: комбинированныйЗадачи урока: образовательные: помочь учащимся получить представление об этапах развития общес...»

«1. Назовите имя римского императора, который в 330 году объявил своей столицей город Византий, переименовав его, что в результате привело к разделу Римской империи на Западную и Восточную:А) Константин Б) Юлиан В)Константин Хлор Г)Диоклетиан Пояснение lefttopФлавий Валерий Аврелий Константин, Константин I, Константин...»

«АДМИНИСТРАЦИЯ ЛЕНИНСКОГО РАЙОНА Г.ГРОДНООТДЕЛ ИДЕОЛОГИЧЕСКОЙ РАБОТЫ, КУЛЬТУРЫ И ПО ДЕЛАМ МОЛОДЕЖИИНФОРМАЦИОННЫЙ ВЕСТНИК № 4 (в помощь заместителю руководителя по идеологической работе) апрель 2016СОДЕРЖАНИЕ: Государственная политика занятости в РБ. Совершенствование пенсионного обеспечения граждан.3 Чернобыль 30 лет с...»

«ТЕМАТИЧЕСКОЕ ПЛАНИРОВАНИЕ С ОПРЕДЕЛЕНИЕМ ОСНОВНЫХ ВИДОВ УЧЕБНОЙ ДЕЯТЕЛЬНОСТИ (русский язык 5 класс)№ п/п Тема учебного занятия Виды деятельности обучающихся ЯЗЫК И ОБЩЕНИЕ (2 ч +1 ч)1. Язык и человек. Осознают роль речевой культуры, общения, коммуникативных умений в жизни человека. Читают и анализируют...»

«Рабочая программа учебного предмета "АНГЛИЙСКИЙ ЯЗЫК" 11 класс, (базовый уровень) Пояснительная записка1. Данный курс изучения английского языка направлен на приведение содержания образования в соответствие с возрастными особенно...»

«Проект Об утверждении перечня субсидируемых видов средств защиты растений и нормы субсидийВ соответствии со статьей 11 Закона Республики Казахстан от 8 июля 2005 года "О государственном регулировании развития агропромышленного комплекса и сельских территорий" и пунктом 5 Прав...»

«УТВЕРЖДАЮНачальник управления по культуре администрации муниципального образования "Город Саратов" _В.В. Емельянов Положение о проведении открытого городского фестиваля бардовской и авторской песни...»







 
2017 www.li.i-docx.ru - «Бесплатная электронная библиотека - различные ресурсы»

Материалы этого сайта размещены для ознакомления, все права принадлежат их авторам.
Если Вы не согласны с тем, что Ваш материал размещён на этом сайте, пожалуйста, напишите нам, мы в течении 1-2 рабочих дней удалим его.